Інтэрактыўны гістарычны праект «Легендарныя эпохі» вяртаецца ў Дудуткі!

У вясновам сезоне на тэрыторыі музейнага комплекса «Дудуткі» аднаўляецца цікавая інтэрактыўная праграма, якая кожныя выхадныя будзе распавядаць пра самыя значныя эпохі, падзеі і людзей, што пакінулі прыкметны след у гісторыі Беларусі.

pic__2__3.jpg

Першыя княствы, шлях «З вараг у грэкі», стварэнне ВКЛ, войны з крыжакамі, Грунвальдская бітва, палітычныя уніі і саюзы — на мерапрыемствах праекта «Легендарныя эпохі» вы сустрэнецеся з рэканструктарамі розных гістарычных перыядаў, гісторыкамі, артыстамі і музыкамі, майстрамі і рамеснікамі!
10 красавіка 2021 праграма будзе прысвечана рыцарам Вялікага Княства і эпосе Сярэднявечча на тэрыторыі Беларусі.
Акрамя займальнага экскурса ў гісторыю, аповеда пра даспехі, зброю і тактыку боя сярэднявечных войскаў, гасцей мерапрыемства чакаюць:
 Рыцарскі турнір; Бугурты і масавыя баі рыцараў; Cярэднявечныя музыкі; Майстар-клас па сярэднявечных танцах; Сярэднявечныя гульні; Лучны і арбалетны цір; Старажытныя рамёствыі шмат іншага!
Праграмы ў межах праекта «Легендарныя эпохі» будуць праходзіць кожную суботу з 12.00 да 17.00.

afisza_epoha_rycarej.jpg


Фармат праекта «Легендарныя эпохі» аб'ядноўвае некалькі разнапланавых мерапрыемстваў у межах агульнай канцэпцыі:
• Паказальныя выступы рэканструктараў;• Пастановачныя паядынкі, дэманстрацыя тактыкі і тэхнікі бою розных гістарычных перыядаў;• Выступы музычных калектываў з праграмай канкрэтнага гістарычнага перыяду;• Удзел рамеснікаў, майстар-класы па традыцыйных рамёствах;• Інтэрактыўныя блокі з наведвальнікамі мерапрыемства;• Адкрытыя лекцыі з удзелам гісторыкаў, этнографаў.
Падрабязнасці: + 375 29 602-52-50 https://dudutki.by/