Інтуітыўнае маляванне для дзетак і дарослых
У гэтую субботу, 28 кастрычніка, Дзіцячыя творчыя майстэрні ў галерэі "Ў" пачнуць новы курс для дзяцей i бацькоў.
Курс "Iнтуітыўны малюнак" накіраваны на развіццё ўмення маляваць, грунтуючыся на адчуванні і інтуіцыі. Дзеці будуць вучыцца "ляпіць" аб'ём на паперы, як скульптары, працуючы ад агульнага да дробнага.
Матэрыялы, якiя чакаюць: вугаль, сангіна, сэпія (алоўкі, стрыжні, пудры). З iмi прасцей "думаць" на паперы і не баяцца зрабіць памылку. Маляваць будзем вобразы, накіды з натуры (і людзей, і жывёл) і клаузуры.
Выкладчыца: Дыяна Рафальская, архітэктар, выкладчыца малявання для дзяцей і дарослых.
Узрост: ад 10 гадоў, але прыходзіць на заняткі лепш з бацькамi. Разам вучыцца прасцей!
Заняткі будуць праходзіць кожную суботу, з 16:00 да 17:30. Адрас: Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а.
Кошт аднаго занятка: 10 рублёў на чалавека (знiжка для сям'i з трох чалавек i болей).
Даведкі і запіс па тэлефоне +375 (33) 3035960 (папярэдні запіс абавязковы).