Ірына Дрыга: «Мы ня можам прымусіць дазволіць канцэрт гурту DZIECIUKI»

Першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга афіцыйна адказала наконт забароны фольк-панк гурту з Гародні.

000027_958381_big.jpg


У звароце да Мінкульту, вялося пра тое, што ўпраўленне ідэалfгічнай работы Мінгарвыканкаму адмовіла без матываванай прычыны ў выдачы гастрольнага пасведчанне на чарговы канцэрт з сэрыі «Жывы Тузін», у якім меўся выступіць гурт Dzieciuki. Кіраўнік парталу Tuzin.fm Сяргей Будкін, як арганізатар гэтага мерапрыемства, абскардзіў рашэнне ідэолагаў у вышэйстаячай арганізацыі. У лісце ў Мінкульт ён зазначыў, што лічыць рашэнне ідэолагаў незаконным ды просіць абавязаць выдаць пасведчанне на права арганізацыі канцэрту гарадзенскай каманды ў Мінску.
На зварот Сяргея прыйшло два адказы – адзін з Мінкульту за подпісам першага намесніка міністра культуры Ірыны Дрыгі, а другі з таго ж упраўлення ідэалогіі. Спадарыня Дрыга зазначыла, што Міністэрства культуры накіравала скаргу ва ўпраўленне ідэалагічнай работы Мінгарвыканкаму для паўторнага разгляду.
Ідэолагі разгледзілі заяву і далі адказ за подпісам начальніка ўпраўлення культуры Віталіны Рудзікавай: рашэнне аб адмове ў канцэрце «Дзецюкоў» было прынята на падставе п.5 гл. 2 «Палажэння аб арганізацыі і правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў». Гэта значыць, што музыкаў вінавацяць або ў прапагандзе вайны, або ў экстрэмісцкай дзейнасці, або яны ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, грамадскаму парадку, маральнасці і здароўю насельніцтва, правам і свабодам грамадзянаў, або (і гэта самы цмяны пункт – рэд.) парушаюць «патрабаванні Палажэння ды іншых актаў заканадаўства», у тым ліку аўтарскае права і сумежныя правы. Што менавіта з гэтага пераліку стасуецца з творчасцю «Дзецюкоў» і які механізм прыняцця такога рашэння Віталіна Рудзікава не патлумачыла, зазначыўшы толькі, што «дадатковай інфармацыі па гэтым пытанні ня маем».

Віталіна Рудзікава, фота minsknews.by

Віталіна Рудзікава, фота minsknews.by

Ірына Дрыга ў сваю чаргу зазначыла, што «Міністэрства культуры не надзелена правам прымушэння ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінгарвыканкаму да выдачы пасведчання на дадзенае мерапрыемства».
Арганізатар канцэрту Сяргей Будкін збіраецца абскарджваць рашэнне чыноўнікаў у судовым парадку.
Пакуль жа гурт Dzieciuki ужывую можна пачуць на канцэрце ў Беластоку, які музыкі даюць 25 лютага. Да 31 снежня дзейнічае зніжка на квіткі. Кошт квітка 19 рублёў + бясплатная віза, калі трэба. Падрабязнасці можна дазнацца на сайце арганізатараў. 
tuzin.fm