Яанна Стэльмашук-Троц зрабіла чаргую пастаноўку на падляшскай гаворцы

Спектакль на падляшскай гаворцы пад назвай ”Пустая” можна пабачыць у тэатральнай акадэміі ў Беластоку. Пастаноўку стварае маладая акцёрка Яанна Стэльмашук-Троц, якая праславілася рэалізацыяй першага цалкам на падляшскай гаворцы спектакля “Я ў полі вэрбою росла”.  



centr_szczyty_04.jpg

Яанна Стэльмашук-Троц

Новы спектакль “Пустая” расказвае пра асабістыя праблемы маладой жонкі. У іх вырашэнні дапамагае яе старая, але даволі энергічная бабуля. Па словах Яанны Стэльмашук-Троц, на гэты раз у працы над спектаклям дапамагала Юлія Дораш, студэнтка чацвёртага курса Тэатральнай акадэміі.

Яанна Стэльмашук-Троц распавяла:

— Знайшла сяброўку. Гэта вельмі файна, што сярод актораў Беластоку таксама ёсць такія, што цікавяцца гэтым жа, што і я. Мы разам стварылі добры дуэт. Сама праца, самі рэпетыцыі былі вельмі цікавымі. Нам добра працавалася. Спадзяюся, што гэта не апошні наш супольны праект.

Спектакль створаны на аснове п’есы іспанскага драматурга Федэрыка Гарсія Лоркі. Перакладам тэксту на падляшскую гаворку заняўся Ян Максімюк. Гэта ўжо трэцяя пастаноўка на падляшскай гаворцы ў выкананні Яанны Стэльмашук-Троц. Раней яна падрыхтавала манадраму “Я ў полі вэрбою росла” і дзіцячы спектакль “Маёвенне”. Новы спектакль “Пустая” будзе можна пабачыць сёння ў Тэатральнай акадэміі па вуліцы Сенкевіча, 14. Пачатак а 18-й гадзіне.

www.racyja.com