Стэфанія Сакалова адмовілася выступаць на ўчорашнім форуме, але яе голасам нехта праспяваў

Фіналістка "Голас. Дзеці" Стэфанія Сакалова адмовілася выступаць на ўчорашнім канцэрце-форуме, дзе прысутнічаў Лукашэнка. Аднак песня ў яе выканні прагучала — невядомая дзяўчына выйшла на сцэну і адкрывала рот пад вакал Стэфаніі.

maxresdefault_96.jpg

Стэфанія Сакалова адмовілася выступаць на  жаночым канцэрце-форуме ў "Мінск-Арэне". Аднак гэта не стала падставай мяняць праграму канцэрту — песня ў выкананні дзяўчыны прагучала!

Пасля канцэрту ў "Мінск-Арэне" каманда Сакаловай убачыла запіс, дзе невядомая дзяўчына выступае на сцэне замест Стэфаніі і "адкрывае рот пад мой вакал".

«Сёння я адмовілася спяваць на канцэрце. На відэа невядомая дзяўчынка, якая адкрывае рот пад мой вакал. Ніхто не пытаўся дазволу, мы проста ўбачылі запіс!!! Як такое магчыма! Хто гэта дзяўчынка? А як жа парушэнне аўтарскіх правоў!» — напісана ў афіцыйным Instagram маладой спявачкі.