Як выжывае беларуская мова падчас «мяккай беларусізацыі» (iнфаграфіка)

Улады змянілі сваё стаўленне да беларускай ідэнтычнасці, але ці стала мове ад гэтага лепш?

vitebskij_kurer_razmery_sobytiya2.jpg


За апошнія 5 гадоў прысутнасць у жыццi нашага грамадства беларускай мовы няўхільна скарачалася, піша ideaby.org. З 2012 па 2016 год прыблізна на 10 млн адзінак скарацілася колькасць кніг і брашур, якія выдаюцца на беларускай мове. Аналагічнае колькаснае скарачэнне спасцігла тыражы беларускамоўных часопісаў. Агульныя наклады газет на мове зменьшыліся прыкладна на 60 млн адзінак. Пры гэтым галоўнымі рухавікамі прасоўвання беларускай мовай выступаюць не дзяржаўныя органы, а грамадзянская супольнасць і незалежныя медыя.