Як ідзе аднаўленне Касцёльнай вежы ў Наваградку (фота)

У Наваградку працягваюцца кансервацыйныя працы на замку. Рэшткі старадаўняй крэпасці спрабуюць выратаваць ад канчатковага разбурэння.



get_imgkc56a1gv.jpg

Касцёльную вежу, якая апошнія гады была ў аварыйным стане, дабудоўваюць з сучасных матэрыялаў і з дапамогай адмысловых металічных канструкцый спрабуюць не дапусціць яе абвалу. Працы ўключаюць у сябе кансервацыю і частковае аднаўленне сцен Касцёльнай вежы і Шчытоўкі. Мэта рэстаўратараў — толькі закансерваваць парэшткі, не дабудоўваючы лішняга. Працы маюць скончыцца ў жніўні 2014 года.

Год таму для ўмацавання схілу, які спаўзае, на глыбіню 18 метраў было закладзена свайнае поле вакол Касцёльнай вежы.

Сёння ўваход на замак забаронены. Фотаздымкамі з месца падзяліўся сябар “Твайго стылю” Аляксандр Быстрык.

get_img?ImageId=40346

get_img?ImageId=40347

Металічная канструкцыя прымацоўвае старыя сцены да новых.

get_img?ImageId=40348

Новую частку мура будуюць з двух гатункаў цэглы. Першая - звычайная, ужываецца ўсярэдзіне кладкі, другая - рэстаўрацыйная, якую адмыслова замаўлялі ў цагельні.

get_img?ImageId=40349

get_img?ImageId=40350

get_img?ImageId=40351

get_img?ImageId=40352

get_img?ImageId=40353

get_img?ImageId=40354

get_img?ImageId=40355

get_img?ImageId=40356

get_img?ImageId=40357

get_img?ImageId=40358

get_img?ImageId=40359

www.t-styl.info

Здымкі Арцёма Быстрыка