Яшчэ адзін дырыжор Опернага тэатра вырашыў не вяртацца да працы, пакуль не будуць адноўленыя яго калегі
З пратэстам супраць рэпрэсій выступіў Вячаслаў Чарнуха-Воліч.
![200158400608_16065.jpg 200158400608_16065.jpg](/img/v1/images/200158400608_16065.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Я вельмі люблю родны Оперны тэатр, але не змагу ўстаць за дырыжорскі пульт, пакуль не будуць адноўлены мае бязвінна рэпрэсаваныя калегі», — цытуе Вячаслава Чарнуху-Воліча «Наша Ніва», які працаваў у тэатры ад 2006 года. Ён адвёў спектакль «Шчаўкунок» 23 кастрычніка і адразу пасля гэтага з'ехаў з краіны ва Ўкраіну.
Праца Оперы фактычна спынілася пасля пагромнага звальнення яе зорак, якія падтрымалі пратэсты і выступілі з дэмаршам у антракце «Царскай нявесты». Раней рух супраць фальсіфікацый і гвалту падтрымалі Тэатр імя Янкі Купалы, а таксама, у той ці іншай форме, калектывы РТБД, Новага тэатра, трупы Гродна і Магілёва.