Яшчэ больш арнаменту: падпорныя сцены на Пушкіна апранулі ў вышыванку (ФОТА)
У сакавіку падчас аб'езду чыноўнікамі з адміністрацыі Фрунзенскага раёну вуліц Пушкіна і Прытыцкага, абмяркоўваліся варыянты рэмонту і ўпрыгожвання сценаў. У выніку, сышліся на «вышыванцы», пішуць «Минск-Новости»
Пасля ўзгаднення з кіраўніцтвам раёна мы спыніліся на гэтым варыянце. Спадзяемся, што жыхары горада ацэняць, але галоўнае, каб не размалявалі, — кажа Генадзь Насевіч, дырэктар «Рэмаўтадору Фрунзенскага раёну», на балансе якога знаходзяцца падпорныя канструкцыі.
Пасля рамонту сцены памалявалі ў светла-шэры колер, далаі блакітныя палоскі ды матывы з беларускага нацыянальнага арнаменту.