Юбілейны канцэрт «Народнага альбома» выкладзены ў сеціва
На YouTube адбылася прэм’ера відэаверсіі праекта «Народны альбом», адроджанага па ініцыятыве тэлеканалу «Белсат». Канцэрт стаў адным з галоўных хітоў навагодняй ночы 2017 – толькі праз інтэрнэт, без уліку спадарожніка, трансляцыю глядзелі тысячы карыстальнікаў з 19 краін свету.
Канцэрт «Народны альбом. 20 гадоў» адбыўся на пачатку верасня ў Беластоку, квіткі на яго разыйшліся за дзве гадзіны. У стварэнні юбілейнай версіі бралі ўдзел Лявон Вольскі, Міхал Анемпадыстаў, Зміцер Вайцюшкевіч, Кася Камоцкая, Аляксандр Памідораў, Сяргей Ахрамовіч, а таксама свежыя сілы ў асобах музыкаў Apple Tea, духавой секцыі, бэк-вакалістаў, актораў другога плану. Таксама ў сеціва выкладзены дакументальны фільм «Ненаўмысны шэдэўр», які распавядае пра тое, як ствараўся праект.
Водгукі ў сеціве:
24 лютага ў мінскім Prime Hall адбудзецца першы за 10 год паказ «Народнага альбому» ў Беларусі. Квіткі на месцы за столікамі і на сектарах ужо разыйшліся, засталася толькі частка танцпляцу па 35 рублёў. Набыць квіткі можна ў Тэатральна-канцэртнай касе па вул. Калініна, 5 з панядзелка па пятніцу з 10.00 да 19.00 альбо праз сайты Ticketpro.by, Bezkassira.by. Інфалінія: (033) 655 55 96.