Калі Крэўскаму замку не дапамагчы — за 10–20 гадоў ад яго нічога не застанецца
Сёння адно руіны засталіся ад некалі магутных муроў Крэўскага замка. Занепакоеныя гісторыкі і архітэктары ў 2005 годзе аб’ядналіся ў дабрачынны фонд “Крэўскі
замак.
Сёння адно руіны засталіся ад некалі магутных муроў Крэўскага замка. Занепакоеныя гісторыкі і архітэктары ў 2005 годзе аб’ядналіся ў дабрачынны фонд “Крэўскі
замак.
Таццяна Ражава, начальнік аддзела культуры Смаргонскага райвыканкаму адзначае: “Дзяржаўнай праграмай “Замкі Беларусі прадугледжана кансервацыя руін з рэстаўрацыяй самай
знакамітай крэўскай вежы — Княскай. За кошт сродкаў рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў у гэтым годзе ўласнік аб’екта Смаргонскі райвыканкам плануе зрабіць праектна-сметную
дакументацыю на кансервацыю аб’екта і рэканструкцыю вежы.
Праблема ў тым, што такая дакументацыя раней ніколі не выраблялася, таму і часу, і сродкаў на яе спатрэбіцца нямала. Пакуль ідзе вызначэнне крытэраў, каб абвясціць тэндэр на праектаванне. У
красавіку, калі выканаўца работ вызначыцца і грошы будуць вылучаны, за працу возьмуцца праекціроўшчыкі.
Вольга Кастрамінава, дырэктар і заснавальнік дабрачыннага фонду “Крэўскі замак, распавяла: “Нашы валанцёры ўсталявалі дах на руінамі вежы Кейстута, агароджу каля аднаго з
муроў. Валанцёры працавалі бясплатна, а ўлада дапамагала матэрыяламі. Канешне, усе дзеянні ўзгадняліся з Мінкультам, але тое, што мы рабілі, не кансервацыя. Гэта супрацьаварыйныя работы. У вежу
Кейстута ўвесь час хадзілі турысты, хаця яна была небяспечнай. Мы агарадзілі ўваход, усталявалі рыштаванні і драўляны дах над вежай,а таксама агарадзілі частку сцяны. Пасля гэтага камняпад спыніўся,
і ніводзін свежы камень з сцяны вежы не ўпаў.
Архітэктар Андрэй Шулаеў распрацаваў канцэпцыю рэстаўрацыі замка з некаторымі этапамі кансервацыі. Цяпер гэтая канцэпцыя знаходзіцца на разглядзе ў міністэрстве культуры. Мы рады, што ідэя
рэстаўрацыі Крэўскага замка пайшла ў працу.
Паводле "Твой стыль"