Калі ідэі становяцца рэальнасцю: Сцяну каля Новага Замка ператвораць у гравюру

Праз тыдзень у Гродне з'явіцца новая адметнасць: ініцыятыўныя гарадзенцы ўсё ж такі дамагліся дазволу выкарыстаць бетонную апору ля сцен Новага замка для нанясення на яе старой гравюры горада.



get_imgaekz79eh.jpg

Трое хлопцаў цягам тыдня паспрабуюць выканаць найскладанейшы праект.

get_imgdu2xcx3b.jpg

get_imgrb6ut3jo.jpg

get_imgulm60gvc.jpg

— Праз доўгія гады прастою гэтая сцяна будзе мець добры выгляд. Радуе, што горад нарэшце падтрымаў ідэі гарадзенскай моладзі. З фарбай нам дапамог гарвыканкам, з лесвіцай ЖЭС. Пакуль добрае надвор'е, мы плануем наш праект ўвасобіць у рэальнасць. Будзем працаваць у асноўным па вечарах, калі спадае спякота. А таксама ў вольны час ад сваёй асноўнай працы, — распавёў Аляксандр.
 

— Нам трапіўся нялёгкі праект: падобнае робім ўпершыню. Галоўныя цяжкасці — гэта вялікі маштаб ды цяжкі доступ да сцяны. Былі б леса, было б значна зручней, але здавольваемся тым, што ёсць. Для нас гэта магчымасць праверыць свае сілы, а таксама пакінуць свой след у гісторыі горада, — распавёў Дзмітрый.

get_imgrquj1odu.jpg

Хлопцы адзначаюць, што ў горадзе ёсць вялікая колькасць сцен, на якіх можна было б размяшчаць падобныя малюнкi. На іх думку, падобнай творчасцю Гродна можна зрабіць больш сучасным. А таксама прыцягнуць моладзь да вывучэння гісторыі свайго горада.
 

get_imgiiy3o9d0.jpg

get_imgta539sqn.jpg

Руслан Кулевіч, “Твой стыль”