«Каляду на Дуба» і аўтараллі: зімовыя забавы для беларусаў

Гэтай зімою беларусаў і гасцей краіны будуць забаўляць сучасным аўтамабільным раллі ды традыцыйнымі абрадамі.



1_8.jpg

Нацыянальнае агенцтва па турызме прадставіла зімовыя турыстычныя мерапрыемствы ў Беларусі. Адным з найбольш значных мерапрыемстваў снежня будуць Міжнародныя спаборніцтвы па аўтамабільным ралі «Калядныя раллі», якія пройдуць у лесапарку «Ляснічаўка» у Браславе.


Напрыканцы снежня — пачатку студзеня па ўсёй краіне пройдуць народныя гулянні каля навагодніх ёлак, канцэрты, феерверкі, спартыўныя мерапрыемствы, ранішнікі для дзяцей. У Мінску пераднавагодняя тыдзень пачнецца святочным шэсцем Дзядоў Марозаў і Снягурак і ўрачыстым запальваннем агнёў на цэнтральнай ёлцы Мінска на Кастрычніцкай плошчы. Святочныя мерапрыемствы будуць арганізаваныя ў рэзідэнцыі Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы.


У снежні-студзені ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці на фальклорна-міфалагічнай сядзібе Зюзі Паазерскага будзе арганізавана тэатралізаванае прадстаўленне «У Госці ды Зюзі Паазерскага».


У першай палове студзеня ў вёсцы Залейкі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці будуць арганізаваны навагоднія тэатральныя прадстаўленні ў казачнай сядзібе Дзеда зімніка і Бабы завірухі.


Напярэдадні праваслаўнага Раства, то бок 6 студзеня, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці пройдзе традыцыйны абрад «Жаніцьба Цярэшкі». Абрад мае статус нематэрыяльнай каштоўнасці і праводзіцца ў адпаведнасці з традыцыямі беларускай культуры. Народнае гулянні ладзіліся, каб моладзь з розных вёсак магла весела і як бы выпадкова пазнаёміцца. Кожны мужчына ў гэты вечар становіцца Цярэшкам і выбірае сабе спадарожніцу. Асноўны сэнс забавы заключаецца ў тым, каб згуляць жартаўлівае вяселле.

01_ziareshka.jpg

Трэці злева: былы пасол Швецыі ў Беларусі спадар Стэфан Эрыксан


13 студзеня ў вёсцы Семежава Капыльскага раёна Мінскай вобласці правядуць абрад «Калядныя Цары», які занесены ў Спіс сусветнай нематэрыяльнай спадчыны. У народнай забаве ўдзельнічаюць маладыя мужчыны (так званыя «цары»), убраныя ў спецыяльныя касцюмы. Працэсія «цароў» наведвае хаты сялян і разыгрывае драму «Цар Максіміліян».

cari.jpg


21 студзеня ў вёсцы Навіны Бярэзінскага раёна пройдзе традыцыйны абрад «Цягнуць Каляду на дуба». Удзельнікі абраду будуць праводзіць Каляду, цягнуць па вуліцах да высокага дуба барану, на якой стаіць гаршчок з куццёю, альбо кола з багата ўпрыгожаным снапом.

Акрамя таго, у студзені ў Брэсце пройдзе 25-ы Міжнародны фестываль класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары», у Мінску — міжнародны фестываль лічбавага мастацтва Terra Nova.


Міжнародныя спаборніцтвы па ездавым спорце на сабачых запрэжках «Завіруха» пройдуць з 26 па 27 студзеня ў «Раўбічах». На ўдзел у спаборніцтве заявіліся каля 130 чалавек з 6 краін. У праграме фестывалю: гонкі на лыжах, спаборніцтва на каюры і эстафета.


image.jpeg


Нацыянальнае агенцтва па турызме склала друкаваны варыянт календара турыстычных падзей на 2013 год. У друкаваную версію календара ўвайшло каля 100 турыстычных падзей — мерапрыемствы, якія, на думку аўтараў календара, могуць прыцягнуць у краіну турыстаў.