Калядны абрад «Тры каралі» паказалі пад Мінскам
У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам прайшоў калядны абрад-рэканструкцыя пад назвай «Тры каралі», якое было прымеркавана аднаму з галоўных свят земляробчага календара, піша «Звязда».
![Фота Анатоля Кляшчука Фота Анатоля Кляшчука](/img/v1/images/photo_2022_01_08_19_41_03.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Анатоля Кляшчука
Рэканструкцыя абраду была здзейснена на падставе этнаграфічных звестак з Воранаўскага раёна, перапрацаваная на сучасны лад з інтэрактыўнымі элементамі.
У народзе спрадвеку гэтае свята называюць таксама «Тры мудрацы», альбо «Цары з Усходу». Згодна з хрысціянскімі вераваннямі, існавала група вешчуноў (Каспар, Мельхіор, Бальтазар), якія наведалі Ісуса пасля ягонага нараджэння, каб прынесці яму дары.
![photo_2022_01_08_19_41_04_3.jpg photo_2022_01_08_19_41_04_3.jpg](/img/v1/images/photo_2022_01_08_19_41_04_3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2022_01_08_19_41_09.jpg photo_2022_01_08_19_41_09.jpg](/img/v1/images/photo_2022_01_08_19_41_09.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Тры каралі» з’яўляюцца традыцыйнымі персанажамі ў святкаванні Калядаў і важнай часткай хрысціянскай традыцыі.
У культурна-забаўляльным мерапрыемстве прыняў удзел Узорны фальклорны ансамбль з аграгарадка Ракаў «Гасцінец», лялечны тэатр «Батлейка».
![photo_2022_01_08_19_41_05.jpg photo_2022_01_08_19_41_05.jpg](/img/v1/images/photo_2022_01_08_19_41_05.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![photo_2022_01_08_19_41_06_2.jpg photo_2022_01_08_19_41_06_2.jpg](/img/v1/images/photo_2022_01_08_19_41_06_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гаспадары музея частавалі гасцей духмяным напоем з зёлак, вучылі старадаўнім побытавым танцам.
Фота Анатоля Кляшчука