Калядны тыдзень з «Арт Сядзібай»

«Арт Сядзіба» запускае «Калядны тыдзень» — пераднавагоднія 7 дзён, насычаныя святочнымі імпрэзамі, сюрпрызамі і цёплым настроем. З 25 па 29 снежня вас чакаюць прагляды навагодніх фільмаў, калядная мафія і гульня «Патаемны Санта». І канешне, смачная кава і гарбата!

kalyadnyydzen.jpg


ПРАГРАМА ТЫДНЯ

25 снежня Прагляд фільма «Адзін дома» па-беларуску.


adzin_doma_1.jpg


Амерыканская сям’я напярэдадні Калядаў адпраўляецца з Чыкага ў Еўропу, але спяшаючыся, бацькі забываюць дома… аднаго са сваіх дзяцей. Хлопчык, аднак, не губляецца і дэманструе цуды вынаходлівасці. Рабаўнікі, якія залезлі ў яго дом, будуць яшчэ доўга шкадаваць пра свае неабдуманыя дзеянні…

26 снежня Прагляд фільма «Адзін дома-2» па-беларуску.


adzin_doma_2.jpg


Самы маленькі герой Амерыкі на навагоднія святы гэтым разам апынаецца ў Нью-Ёрку. У яго дастаткова грошай і крэдытных картак, каб ператварыць горад у пляцоўку для гульняў. Ягоныя знаёмцы — жулікі Гэры і Марв — збеглі з турмы і таксама апынуліся ў Нью-Ёрку. Новыя пасткі ўжо чакаюць бандытаў…
27 снежняПрагляд фільма «Любоў насамрэч» па-беларуску


ljubou_nasamrecz.jpg


Напярэдадні Калядаў халасты прэм’ер-міністар працінаецца каханнем у абліччы сваёй сакратаркі; айчым нарэшце знаходзіць агульную мову з сынам на глебе юначага кахання; пісьменнік, паранены здрадай, едзе ў Францыю і ў возеры сустракае сваю любоў; шараговая супрацоўніца шараговай фірмы не можа прызнацца ў каханні свайму калеге; у той час бос гэтае фірмы паддаецца спакусам свае сакратаркі, губячы шлюб; малады хлопец, моцна закаханы ў дзяўчыну свайго найлепшага сябра, губляе розум пасля іх вяселля; ну і рокер, які напрыканцы жыцця ўсведамляе, што нікога ніколі не любіў, апроч свайго тоўстага менеджара. Усе гэтыя пачуццёвыя лініі сплятаюцца і дасягаюць эпагею ў калядны вечар.
28 снежняКалядная мафія

Любіш інтэлектуальныя гульні, дзе ўсё залежыць ад цябе? Хочаш пазнаёміцца з новымі людзьмі? Табе не хапае адрэналіну ў жыцці?Арт Сядзіба адраджае забытыя традыцыі — спартыўную мафію па-беларуску!
Прыходзь! Цябе чакае утульны вечар, прыемная кампанія і смачная кава.

29 снежняКалядная імпрэза і гульня «Патаемны Санта»

pataemny_santa.jpg


Хочаш незвычайны і нечаканы падарунак на Новы год? Удзельнічай у гульні «Патаемны Санта»!
Да 28 снежня кожны жадаючы можа прынесці падарунак у «Арт Сядзібу», а пазней з дапамогай лёсавання атрымаць іншы ад свайго «Патаемнага Санты».
Святочнае ўручэнне падарункаў адбудзецца 29 снежня ў «Арт Сядзібе» а 19-й гадзіне. Давайце створым свята разам!
Пачатак усіх мерапрыемстваў а 19 гадзіне. Уваход вольны, але варта загадзя запісацца па тэлефоне +375447994047.