Кампанія «Будзьма!» запрашае правесці вечар 1 красавіка з Лявонам Вольскім
Ніякіх «белых спінаў» і кнопак на крэслах. Ніякіх дурняў і нясмешных жартаў! У сусветны Дзень смеху — выключна сур’ёзная сустрэча з выключна сур’ёзным чалавекам! Верыце? Прыходзьце і праверце! 1 красавіка ў 19.00 у «кнігарні логвінаЎ» вас чакае музыка і мастак Лявон Вольскі!
АД ЛЯВОНА будуць:
- песні;
- прэзентацыя набору радасных паштовак «Святы, якія заўжды з табой»;
- аўтограф-сесія і selfie з усімі ахвочымі.
АД ВАС чакаем:
- цікавыя пытанні, адказы на якія дасць Лявон;
- жаданне пагарлапаніць любімыя песні;
- добры веснавы настрой.
Уваход вольны!
Правядзем вечар дурнога дня разам!
1 красавіка, 19.00.
Кнігарня «логвінаЎ» (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 37а).