Канцэрт памяці Міхаіла «Гаршка» Гаршанёва пройдзе ў Мінску

19 ліпеня спаўняецца 5 год са дня смерці легендарнага музыкі і караля панк-року Міхаіла «Гаршка» Гаршанёва, лідара гурта «Кароль і Шут». 

korol.jpg

9 жніўня з гэтай нагоды ў Мінску пройдзе вялікі канцэрт з удзелам Андрэя Князева, таксама мерапраемства будзе прымеркавана і да 30-гадовага юбілею гурта «Кароль і Шут».
Лета — час двух важных дат у гісторыі «Караля і Шута», адна з якіх стала трагічнай. Штогод, у Дзень Памяці і Дзень Нараджэння Міхаіла Гаршанёва, яго сябар і паплечнік Андрэй Князеў, пры падтрымцы «Фонду памяці Міхаіла Гаршанёва», выступае ў сталіцы з адмысловымі канцэртамі, прысвечанымі культаваму гурту і легендарнаму музыке.
2018 год — асаблівы для гісторыі «Караля і Шута»: сёлета спаўняецца пяць гадоў з моманту, калі абарвалася жыццё Міхаіла Гаршанёва, і трыццаць — з таго часу, як ён вырашыў звязаць сваё жыццё з музыкай. Гэта лёсавызначальнае рашэнне пасля змяніла не толькі яго ўласнае жыццё, але і жыццё тысяч прыхільнікаў яго безумоўнага таленту.
Багатая спадчына калектыву ўключае ў сябе 10 выдатных студыйных альбомаў і некалькі бліскучых канцэртных рэлізаў. А «праграмнай» пласцінкай ранняга «Караля і Шута», своеасаблівай візітоўкай гурта, па праве лічыцца іх першы афіцыйны альбом — «Камнем по голове». Менавіта ў яе гонар названы жнівеньскі канцэрт Андрэя Князева ў Мінску. Гэты выступ стане асаблівым, як для музыкаў, так і для гледачоў ва ўсіх сэнсах.
19 ліпеня 2013 года не стала Міхаіла Гаршанёва. У гісторыі «Караля і Шута» была пастаўлена кропка, але памяць пра яе заснавальніка — неўміручая.
Праз пяць гадоў, 9 жніўня 2018 года, у мінскім Prime Hall адбудзецца канцэрт-прысвячэнне легендарнаму музыке. Дарэчы, 2018 год стане юбілейным не толькі для «Караля і Шута». 7 жніўня 2018 года Міхаілу Гаршанёву магло б споўніцца 45 гадоў. На канцэрце ў Prime Hall прыхільнікі калектыву змогуць зноў акунуцца ў атмасферу былых часоў, калі Шут склікаў гасцей, а гледачы адчувалі захапленне і яднанне з любімай музыкай і ўнікальным стылем каманды. Такім чынам, вялікі канцэрт у Мінску стане сімвалічнай падзеяй у гісторыі «Караля і Шута», якая працягваецца дзякуючы любімым песням, што жывуць у нашых сэрцах.Праграма гэтага памятнага мерапрыемства носіць сімвалічную назву «Камнем по голове», а гледачоў чакаюць усе самыя гучныя хіты з галоўных альбомаў культавага гурта ў выкананні каманды Андрэя Князева, пры падтрымцы «Фонду памяці Міхаіла Гаршанёва», заснаванага яго ўдавой — Вольгай.
Паводле прэс-рэлізу