Канцэрт у Варшаве «Салідарныя з Беларуссю» (анлайн)
Увечары 26 верасня на Нацыянальным Стадыёне ў Варшаве (Stadion Narodowy, Warszawa) — самай маштабнай пляцоўцы ў краіне — распачаўся канцэрт у падтрымку беларускай дэмакратычнай супольнасці «Салідарныя з Беларуссю» («Solidarni z Białorusią»).
На сцэну выйдуць NIZKIZ, Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, «Петля Пристрастия», а таксама сапраўдныя зоркі польскай музычнай эстрады. Канцэрт транслюе тэлеканал «Белсат».