Канферэнцыя “Нацыя, дзяржава, рэгіён: Нацыянальныя рухі і краёвая ідэя ў Беларусі і Літве” 11–12 мая
Нацыя, дзяржава, рэгіён: Нацыянальныя рухі і краёвая ідэя ў Беларусі і Літве (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) 11–12 мая 2012 года (Мінск, Беларусь)
Нацыя, дзяржава, рэгіён: Нацыянальныя рухі і краёвая ідэя ў Беларусі і Літве (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя) 11–12 мая 2012 года (Мінск, Беларусь)
Nationhood, Statehood, Region: National Movements and Regionalism in Belarus and Lithuania (late 19th —
early 20 th century) May 11–12,
2012 (Minsk, Belarus)
Плануецца, што развіццё беларускага, літоўскага, польскага руху і краёвай ідэі будзе разгледжана на ўзроўні 1) ідэй і інтэлектуальных праектаў, 2) эвалюцыі сістэмы палітычных і культурных
арганізацый, 3) падставовых сацыяльных і культурных працэсаў рэгіёну былога ВКЛ.
Таксама ў рамках канферэнцыі адбудзецца круглы стол на тэму: “Праекты рэгіянальнага супрацоўніцтва: ад краёвай ідэі да еўрапейскай інтэграцыі .
Арганізатары:
Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера (Беларусь—Літва)
Польскі Інстытут у Мінску (Беларусь)
Інстытут Вялікага княства Літоўскага (Літва)
Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі
Удзельнікі: каля 40 спецыялістаў з Беларусі, Польшчы, Літвы і іншых краін, якія спецыялізуюцца ў вывучэнні беларускага, краёвага і літоўскага руху. У тым ліку, Алесь Смалянчук (дырэктар Інстытута гістарычных даследаванняў Беларусі), Дарыюш Шпопер (кіраўнік кафедры гісторыі дзяржавы і права Польшчы Гданьскага ўніверсітэта), Рымантас Мікніс (дырэктар Інстытута гісторыі Літвы) ды іншыя.
Праграма і тэматычная структура канферэнцыі даступныя па спасылцы>>>