Карціна Малевіча паставіла сусветны рэкорд
На аўкцыоне Christie’s яна была прададзеная за неймаверную суму.
Як паведамляе belnovosti.by, падчас аўкцыёна ў Нью-Ёрку карціна мастака-авангардыста з Віцебска Казіміра Малевіча была прададзеная за 85,8 млн долараў.
Гаворка ідзе аб карціне пад назвай "Супрэматычная кампазіцыя", якую набыла галерэя Levy Gorvi.
Вядомы твор быў напісаны ў 1916 годзе. Варта адзначыць, што толькі за апошняе дзесяцігоддзе "Супрэматычная кампазіцыя" двойчы ўсталёўвала сусветны рэкорд.
Паведамляецца, што агулам на аўкцыёне было рэалізавана каля 89% лотаў, а сума здзелак склала 415,9 млн долараў.