«Каста» пракаментавала зрыў канцэрту ў Мінску. Перанос або адмена?

Расійскі гурт «Каста» пацвердзіў, што канцэрт 9 красавіка ў Мінску не адбудзецца. 

kasta.jpg

Новую дату выступлення ў беларускай сталіцы пакуль не агучылі. Гэта перанос або адмена канцэрта, высвятляў Onliner.

«Сябры, за два дні да канцэрта "Касты" ў Мінску ўпраўленне культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, "вывучыўшы матэрыялы і тэксты песень", анулявала раней выдадзенае гастрольнае пасведчанне на права правядзення нашага канцэрта (у Беларусі без яго канцэрты не праводзяцца). Так што 9 красавіка мы дакладна не выступім у "Прайм холе". Арганізатар прыкладае ўсе намаганні, каб гэты канцэрт адбыўся ў будучыні, і на працягу некалькіх дзён мы паведамім вам — гэта перанос або адмена. Дзякуй за ваша цярпенне і разуменне», — такое паведамленне з'явілася ў Instagram групы.

Паводле інфармацыі Onliner, чыноўнікі «вывучылі матэрыялы тэкстаў песень, размешчаныя ў глабальнай сетцы Інтэрнэт» і анулявалі гастрольнае пасведчанне ў адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 215 Кодэкса аб культуры.

Гэты артыкул абвяшчае: «Падставамі для анулявання пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца выяўленне ў дакументах, якія прадстаўлены арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства для атрымання такога пасведчання, недакладных звестак або неадпаведнасць дакументаў і (або) звестак патрабаванням гэтага Кодэкса, іншых актаў заканадаўства, у тым лiку прадстаўленне падложных, падробленых або несапраўдных дакументаў».

Нагадаем, спачатку пра адмену канцэрту сёння афіцыйна паведаміла пляцоўка «Prime Hall», дзе павінен быў адбыцца выступ: «Канцэрт гурта “Каста” перанесены! Дакладная дата будзе аб'яўлена пазней. Сачыце за навінамі».