Кава-арт
У сталічнай кавярні «Амата кава» ўпершыню ў Беларусі праходзіць выстава карцін, напісаных эспрэса.
У экспазіцыі 10 работ, створаных на акварэльнай паперы з дапамогай натуральнай кавы ў тэхніцы «кава-арт». У асноўным на іх намаляваны гістарычныя славутасці Італіі, фантазіі на тэму
карцін старых італьянскіх майстроў.
У сталічнай кавярні «Амата кава» ўпершыню ў Беларусі праходзіць выстава карцін, напісаных эспрэса.
У экспазіцыі 10 работ, створаных на акварэльнай паперы з дапамогай натуральнай кавы ў тэхніцы «кава-арт». У асноўным на іх намаляваны гістарычныя славутасці Італіі, фантазіі на тэму
карцін старых італьянскіх майстроў.
Як зазначыў на прэзентацыі экспазіцыі 12 мая мастак Андрэй Осіпаў, кававая палітра — ад светла-жоўтага да цёмна-карычневага — добра падыходзіць для стварэння эфекту даўніны. Акрамя
таго, паколькі «Амата» з’яўляецца італьянскай кавай, «часцінка гэтай краіны» стварае ў кавярні патрэбную атмасферу. Паводле слоў Осіпава, наведвальнікі
могуць не толькі паглядзець карціны, але панюхаць і нават паспрабаваць іх на смак.
Паводле слоў мастака, тэхніка стварэння мастацкіх твораў з дапамогай кавы з’явілася ў 1990-х гадах у Тайландзе і Індыі. Сёння ў гэтай тэхніцы працуюць тысячы мастакоў. Сюжэты іх твораў
разнастайныя: аўтапартрэты, алюзіі на тэму палотнаў сусветных жывапісцаў, партрэты, пейзажы, нацюрморты, абстракцыі, а таксама замалёўкі, скетчы, віншавальныя паштоўкі. У Беларусі гэты кірунак толькі
пачынае развівацца.
Выстава ў Мінску будзе працаваць да 14 чэрвеня. Усе, хто пажадае, таксама могуць набыць карціны ў тэхніцы «кава-арт». Аднак спецыялісты папярэджваюць, што гэтыя творы мастацтва
захоўваюцца толькі некалькі гадоў.
Як паведаміла кіраўнік сеткай кавярняў «Амата кава» Марына Васкрасенская, у межах экспазіцыі кожны можа адкрыць для сябе яшчэ адзін від кававага мастацтва —
«латэ-арт», або стварэнне малюнкаў на паверхні кавы.