Казачнік Алег Хаменка ў кнігарні «Логвінаў»

У суботу 8 снежня лідар гурту «Палац» Алег Хаменка выступіць у ролі казачніка. Ён адмыслова прыйдзе ў кнігарню «Логвінаў», каб пачытаць казкі для дзетак ды іхніх бацькоў.



7fc08a82_4b5c_4d01_8e77_68e48bfc4c54_w640_r1_s.jpg

Прадбачачы, што адной казачнай чытанкай публіка не задаволіцца, музыка абяцае праспяваць свае ўлюбёныя песні, якія выйшлі нядаўна на новых дысках — «Кола грукатала» ды «Салдат-доктар». Тут жа іх можна будзе і набыць з надзвычайнымі зніжкамі, а дзеткам — яшчэ і пачаставацца салодкімі прысмакамі.
Пачатак казачнай імпрэзы — 8 снежня ў кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а) а 14-й.

Радыё Свабода