Кінафестываль «Лістапад» пазбаўлены акрэдытацыі ў Міжнароднай федэдацыі асацыяцый кінапрадзюсараў

FIAPF — Міжнародная федэдацыя асацыяцый кінапрадзюсараў — пазбавіла акрэдытацыі кінафестываль «Лістапад».

photo_2021_10_29_18_40_35.jpg


Кінафестываль «Лістапад» пазбаўлены акрэдытацыі ў FIAPF, Міжнароднай федэдацыі асацыяцый кінапрадзюсараў, паведамляе @by_culture.

Прэзідэнт FIAPF Луіс Альберта Скалела адзначыў: «Змены, прынятыя новай дырэкцыяй «Лістапада», могуць мець наступствы ў экасістэмах іншых фестываляў, акрэдытаваных FIAPF. Мы прыйшлі да высновы, што гэта парушае некаторыя важныя прынцыпы FIAPF і прынялі рашэнне прыпыніць акрэдытацыю «Лістапада» ў 2021 годзе».

Што гэта значыць? Кінакрытык Тарас Тарналіцкі тлумачыць: «Прыпыненне акрэдытацыі маргіналізуе кінафестываль у вачах міжнароднай кінасупольнасці. Значыць, новай дырэкцыі будзе патрэбна ўкладаць больш высілкаў і фінансаў, каб надалей арганізоўваць падзею».