Кіно. Прыпыніць міжнародную акрэдытацыю «Лістапада»

Прыпыніць міжнародную акрэдытацыю кінафестываля «Лістапад».

photo_2021_08_19_16_41_20.jpg

З такой з просьбай звярнулася да прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадюсараў «Беларуская Рада культуры», паведамляе @by_culture.

«Правядзенне міжнароднага мерапрыемства немагчыма ў краіне, дзе дзеячаў культуры і ў прынцыпе ўсіх нязгодных рэпрэсуюць», — зазначае ў лісце кіраўнік «Беларускай Рады культуры» Сяргей Будкін.

Фестываль «Лістапад» мяркуецца правесці 20-26 лістапада. Пакуль няма ані лога, ані слогана, не прызначаны ані дырэктар, ані праграмны дырэктар. Затое ўжо заяўлена, што сёлета не будзе Нацыянальнага конкурсу. Але будзе спецыяльны прыз «прэзідэнта» — «За духоўнасць і гуманізм».