Кіраваць ПЭН-цэнтрам зноў будзе Андрэй Хадановіч

Урачыстай цырымоніяй ганаравання лаўрэатаў прэміі імя Францішка Багушэвіча пачаўся 17 лютага агульны сход сяброў Беларускага ПЭН-цэнтру.



aee60fd7_5215_441a_ab5d_494ee9f0f6eb_w268_r1.jpg

Прэмія ўручаная Уладзімеру Ляхоўскаму за кнігу «Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове XIX ст. — 1-й палове XX ст. (да 1939 г.)» і Алесю Краўцэвічу за кнігу «Гедымін (1316–1341). Каралеўства Літвы і Русі».


Далей сход заслухаў справаздачы старшыні арганізацыі Андрэя Хадановіча ды ягонай намесніцы Марыі Мартысевіч, прыняў папраўкі ў Статут ды правёў выбары кіраўніцтва. Старшынёй Беларускага ПЭН-цэнтру на безальтэрнатыўнай аснове зноў абраны Андрэй Хадановіч, першым намеснікам стаў Павал Анціпаў, намеснікамі Ганна Янкуда ды Андрэй Скурко.

www.svaboda.org