Кніга Вольгі Шпарагі «У рэвалюцыі жаночы твар. Выпадак Беларусі» выходзіць у рускім перакладзе
Кніга сябры Рады Беларускага ПЭНа Вольгі Шпарагі «У рэвалюцыі жаночы твар. Выпадак Беларусі» выходзіць па-руску.
«Я б назвала гэтую кнігу маім філасофскім дзённікам нашай
рэвалюцыі-in-progress. У кнізе гаворка ідзе пра жанчын, але таксама пра
грамадства і новыя гарызантальныя і салідарныя сувязі паміж намі, а таксама пра
тое, як называць гэтае гарызантальнае і салідарнае нас, нацыяй ці неяк яшчэ.
Спадзяюся, на прэзентацыях мы ўсё гэта будзем абмяркоўваць і ўмацоўваць нашыя гарызантальныя сувязі далей», — напісала Вольга.
Прачытаць пра кнігу, дапамагчы яе надрукаваць па-руску і падтрымаць беларускіх палітвязняў можна ТУТ.