Копія Нясвіжскага замка з'явіцца ў Кітаі

У Кітаі пабудуюць дакладную копію Нясвіжскага замка, інфармуе Еўрарадыё са спасылкай на прэс-службу Мінаблвыканкама.

nn.by

nn.by

Ён будзе знаходзіцца ў «пасёлку з беларускім каларытам» у Чунцыне. Комплекс зойме 240 гектараў зямлі на тэрыторыі дзяржаўнага сельскагаспадарчага тэхнапарку. Праект коштам 40 мільёнаў долараў збіраюцца рэалізаваць за паўгода. Пра гэта даведалася дэлегацыя Мінскай вобласці падчас візіту ў Кітай. Беларусам паказалі макеты і месца, дзе будзе адбывацца будаўніцтва.
Нядаўна кітайскія спецыялісты прыязджалі ў Нясвіж і вывучалі архітэктурныя асаблівасці замка. Яго дакладная копія зойме больш за 2500 квадратных метраў.
euroradio.fm