«Крама» выдае новы альбом

Гурт «Крама» рыхтуе да выданьня свой восьмы нумарны альбом. Працу плануецца скончыць вясной.



varaskivic.jpg

У пакуль безназоўны дыск каманды ўвойдуць песні, ужо вядомыя з канцэртнага выканання: «Дзякуй Богу, мы ідзем дамоў», «З Новым годам», «Дзяўчынка», а таксама зусім новыя рэчы. «На альбоме будзе не больш за 10 песень, ужо запісаныя рэчы перазводзіць гукааператар Аляксандр Папроцкі, з якім мы пісалі нашы самыя першыя рэчы больш за 20 год. А над новымі творамі мы якраз цяпер працуем, думаю, што да вясны паспеем», - паведаміў Tuzin.fm лідар каманды Ігар Варашкевіч.
У працы песні пад працоўнымі назвамі «Вышэй за дахі» і «Рок-н-рол».
Новы альбом «Крамы» выйдзе праз шэсць год пасля папярэдняга дыска «Усё жыццё – дзіўны сон». Са слоў гітарыста гурту Сяргея Трухановіча, яго гучанне будзе больш драйвавым і энергічным за ўсе папярэднія працы: «Дзіўна было б чакаць ад нас рэзкіх зменаў, элементаў хіп-хопу, гранжу ці нечага яшчэ. Але скажу дакладна, што наш альбом будзе больш рок-н-рольным».
Шэраг песень з новага альбома «Крамы» прагучыць на іх бліжэйшым канцэрце 15 студзеня ў минскім клубе «Графіці».
Менавіта на гэтым выступе музыкі збіраюцца сыграць упершыню зусім новы трэк – «Вышэй за дахі».
tuzin.fm