«Крамбамбуля» дасць навагодні канцэрт у Мінску
21 снежня гурт «Крамбамбуля» выступіць у Prime Hall з праграмай «Партызаны каляднага лесу». Гледачоў чакаюць лепшыя песні гурта, канцэптуальнае сцэнічнае шоў і кілатоны навагодняга настрою.
![krambambula_photo01.jpg krambambula_photo01.jpg](/img/v1/images/krambambula_photo01.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
— У кожным калядным лесе ёсць свае партызаны. Яны дапамагаюць святому Мікалаю: ахоўваюць елкі і зайцоў, сочаць, каб ніхто не сапсаваў добрым людзям свята. Прапануем прыяднацца да нашага вясёлага патруля і праспяваць разам пару дзясяткаў песень, — кажуць музыкі.
Гурт «Крамбамбуля» быў заснаваны ў 2002 годзе. Сучасны склад: Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павел Трыпуць (вакал, гітара), Павел Аракелян (вакал, саксафон), Андрэй Якубчык (вакал, труба), Алесь-Францішак Мышкевіч (вакал, бас-гітара), Павел Мамонаў (бубны).
![krambambula_afisha_partyzany.jpg krambambula_afisha_partyzany.jpg](/img/v1/images/krambambula_afisha_partyzany.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Старт продажу квіткоў ў сераду 25 кастрычніка ў 12:00 на сайце і ў касах Kvitki.by, а таксама на сайце Primehall.by і ў касах клуба. Інфалінія: +375 (33) 661-14-32.