Kriwi запісалі найлепшы альбом паўгоддзя
Альбом «Traukamurauka» гурту Kriwi эксперты прызналі сёлета лепшым у першым паўгоддзі.
Сайт Experty.by падвёў вынікі першага паўгоддзя 2013. З 50 альбомаў, якія за паўгода праслухалі крытыкі, было абрана дзесяць, якія і склалі ТОП за першае паўгоддзе.
У выніку спіс найлепшых рэлізаў першай паловы 2013, а выглядае так:
1. Kriwi «Traukamurauka» — 8,00 — першы за дзесяць год альбом мэтраў беларускага фолька, поўны прыемных эксперыментаў, які паказвае, што
зараз Kriwi гучаць цікавей, чым калі б то не было.
2. Apple Tea «Ten-Ten» — 7,75 — Новы альбом мэтраў айчыннага джаза гучыць вельмі зладжана, адпаліравана і мякка. Для тых, хто насамрэч любіць
Apple Tea, гэта сапраўдны падарунак.
3. Naka «Довольна» — 7,75 — Наста Шпакоўская запісала альбом, перанасычаны эмоцыямі і далёка не плакатным, але вельмі стылёвым сацыяльным
пратэстам.
4. Litvintroll «Чорная панна» — 7,50 — Відавочная эвалюцыя фолк-метала, альбом спадабаецца нават еўрапейскім аматарам усходнеславянскага
фолку.
5. BosaeSonca «Залаты» — 7,50 — Дэбютны альбом, які пісаўся ажно шэсць год. Атрымалася выдатна, ёсць меркаванне, што Алесь Кот-Зайцаў па
пранікнёнасці ў поп-музыку нічым не горшы за Уладзіміра Пугача.
6. Петля пристрастия «Фобос» — 7,50 — Адзін з самых чаканых рэлізаў года, трэці альбом «Пятлі» спалучае ў сабе ўсе плюсы
першай і другой кружэлкі, аднак патэнцыйных «хітоў» тут меней.
7. Атморави «Проза» — 7,00 — Мінска-піцерскі поп-рок музыка Атмараві працягвае сачыць за еўрапейскімі тэндэнцымі ў музыцы. І досыць паспяхова
імі карыстацца.
8. (((О))) «Forever I Am» — 7,00 — Другая праца гомельскіх электроншчыкаў, на якіх ускладзена вельмі шмат надзеяў слухачоў і крытыкаў.
Здаецца, не дарма.
9. Dromos «Mirrors Of Time» — 7,00 — Мінскія электроншчыкі ўпершыню за дзесяць год запісалі кружэлку, напоўненую атмасферай пост-апакаліпсіса
і іншых змрочна-прыцягальных рэчаў.
10. Ирэна Котвицкая «Ethno-fantasia» — 6,75 — Ірэна Катвіцкая напісала свае мелодыі да старадаўніх песняў і выканала іх пад раяль. Крытыкі
параўноўваюць гэты альбом з творамі Рэгіны Спектар і Торы Амас.
Рэйтынг складзены паводле меркавання штатных экспертаў праекта — Змітра Безкаравайнага, Змітра Падбярэзскага, Алега Клімава, Сяргея Будкіна, Аляксандра Чарнухі і Ягора Цывількі.
nn.by