«Кронану» — 20 гадоў

20 гадоў таму пабачыў свет унікальны даведнік, прысвечаны гісторыі Гродна. «Кронан. Летапіс горада над Нёманам (11161990)» — так гучыць назва першага ў сваім родзе сістэматычнага даведніка, прысвечанага гісторыі Гродна.  



untid1.jpg

Даведнік складаецца з дзвюх частак: першая ўяўляе сабой храналагічны шэраг, другая прысвечана асобам, звязаным з гісторыяй горада.

Аўтары, краязнавец Алесь Госцеў і прафесійны гісторык Вячаслаў Швед (зараз — прафесар ГрДУ), сталі першапраходцамі, упісаўшы свае імёны побач з Арлоўскім, Ядкоўскім ды Ткачовым. Без «Кронана», напэўна, не было б ані «Біяграфіі Гарадзенскіх вуліц», ані «Гродназнаўства», не кажучы ўжо пра сотні газетных публікацый нашых дзён.

У далёкім 1993 выданне было здзейснена пад эгідай Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускага Фонду Культуры на не самай лепшай паперы ды пад нетрывалым пераплётам… Тым не менш, «Кронан» хутка стаў хрэстаматыйным даведнікам, які разышоўся па школах, бібліятэках ды наўпрост па руках гарадзенцаў.

t-styl.info