КультАсвета: Захаваем чысціню мовы разам!

Пры падтрымцы руху «За Свабоду» запускаецца праект «КультАсвета». З яго дапамогай людзі змогуць прыкласці руку да выпраўлення памылак у сваёй мясцовасці. Найбольш пільныя будуць узнагароджаныя каштоўнымі падарункамі. 



timirazieva.jpg

Па дарозе на працу альбо вучобу, ці падчас звычайных вандровак па краіне людзям сустракаюцца дзясяткі памылак і недакладнасцяў на шыльдах ды ўказальніках. Грамадства прызвычайваецца да няправільнага напісання.
Сутнасць праекта: звычайныя грамадзяне фіксуюць заўважаныя памылкі на фотаздымач ды дасылаюць на электронную пошту kultasvieta@gmail.com  з пазначэннем дакладнага месца знаходжання памылкі.
У сваю чаргу, актывісты дасылаюць зварот мясцовым уладам, кіраўніцтву ўстановы альбо ў Міністэрства Культуры з прыкладзенымі фотаздымкамі ды тлумачэннем памылкі філолагам.
Разам мы захаваем чысціню мовы, а гэтак жа падвысім узровень пісьменнасці беларускага грамадства.