Купалаўцы паказалі прэм'еру «Тутэйшых» анлайн (відэа)
Звольненыя купалаўцы паказалі прэм'еру «Тутэйшых» анлайн. Прэм’ера да стагоддзя тэатра адбылася 12 кастрычніка. Некалькі дзён таму адбыўся закрыты паказ спектакля.

Фота Дар'і Буракінай
У 2020 годзе тэатр рыхтаваўся ўрачыста адзначыць сваё стагоддзе, але 26 жніўня большая частка трупы звольнілася ў знак салідарнасці з пратэстоўцамі.
Першы праект «Купалаўцаў» — спектакль «Тутэйшыя» паводле класічнай п’есы Янкі Купалы ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна.