Купалаўцы пакажуць спектакль аб фашызме

Тэатральная група «Купалаўцы» пакажа 27 сакавіка прэмʼеру. Гэта будзе «Страх і галеча Трэцяга рэйха» Бертальда Брэхта.

2020_10_12_tuteyshyya_1024x683.jpg

– Пʼеса «Страх і галеча Трэцяга рэйха» расказвае зусім не пра ўзнікненне нацызму. Гэтае падрабязнае апісанне механізмаў наладжанай сістэмы Брэхт пісаў на падставе сведчанняў відавочцаў і газетных зацемак.
Перапоўненыя турмы, росквіт прапаганды, людзі, што не маюць права на сваё меркаванне, паўсюдная галеча і ўсеагульны ліпучы страх. Але чым страшнейшая хлусня, тым меншы яе плён. Тым хутчэй яна зжарэ саму сябе, – адзначаюць «Купалаўцы».
Яны адзначаюць, што Дзень тэатру – сімвалічны дзень, асабліва сёлета, таму што «Купалаўцы» – тэатр без сцэны, у выгнанні.
Глядзіце прэмʼеру сёння а 21-й гадзіне.


Еўрарадыё