Купалаўцы знялі кароткаметражку па матывах «Радзіва Прудок» (відэа)
Ролю галоўнага героя Ягора выканаў Алесь Малчанаў. Рэжысёрамі кароткага метра сталі таксама акцёры-купалаўцы Раман Падаляка і Міхаіл Зуй.
![1103_hdz_horvat_prudok_10_wvfcr_1.jpg 1103_hdz_horvat_prudok_10_wvfcr_1.jpg](/img/v1/images/1103_hdz_horvat_prudok_10_wvfcr_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фільм па матывах нашумелай кнігі «Радзіва Прудок» Андруся Горвата быў створаны адмыслова для Міжнароднага фестывалю мабільнага кіно velcom Smartfilm, піша Наша Ніва.
Нагадаем, што Горват напісаў «Радзіва Прудок» пасля таго, як пераехаў з Мінска ў дзедаву хату на глухім Палессі, у вёсцы Прудок Калінкавіцкага раёна.
Рэжысура шыкоўная, акцёрскія работы таленавітыя, і музыка падабраная дасканала. Ацаніце самі.