Купалаўскі тэатр з аншлагам выступіў у Вільні
Купалаўскі «Рэвізор» палюбіўся не толькі ў Беларусі. З аншлагам адбыўся паказ спектакля ў Вільні: усе 450 квіткоў былі раскуплены яшчэ за некалькі дзён да спектакля!
Адна з самых папулярных пастановак з рэпертуара тэатра, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў трохнамінацыях – “Рэвізор” – прайшла 19 студзеня на сцэне Рускага драматычнага тэатра Літвы.
Літва стала першай краінай, дзе Купалаўскі тэатр паказаў свой спектакль у рамках еўрапейскіх гастроляў у юбілейным 2020 годзе. Пастаноўку наведалі прадстаўнікі літоўскай грамадскасці, беларускай дыяспары, а таксама аматары Купалаўскага тэатра з іншых краін, якія знаходзіліся ў літоўскай сталіцы. Гледачы прымалі нашых акцёраў з вялікім захапленнем і ўдзячнасцю.
Еўрапейскія гастролі Купалаўскага тэатра працягваюцца – ужо 22 студзеня “Ураджай” пройдзе ў Маскве, а “Рэвізор” адправіцца ў Даўгаўпілс 19 сакавіка.
Гастролі Купалаўскага тэатра ў Вільнюсе прайшлі пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Літве.
Паводлепрэс-рэлізу