Курс коміксу «Пра мяне ды пра ўсё на свеце»
27 студзеня ў «Дзіцячых творчых майстэрнях галерэі «Ў» пачынаецца новы сезон з ужо легендарнага вучэбна-забаўляльнага курса коміксу. Пра тое, як распавесці і намаляваць цікавую гісторыю на любую тэму.

У праграме вас чакаюць:
Знаёмства з гісторыяй коміксу як жанру, з асноўнымі яго элементамі, распрацоўка
галоўнага героя і другарадных персанажаў, асноўныя паставы і міміка, стварэнне
сюжэту ад пачатку да канца, раскадроўка, стварэнне паўнавартаснага коміксу.
У канцы курса кожнае дзіця атрымае надрукаваны каляровы варыянт свайго коміксу.

Заняткі праводзіць Валерыя Манковіч — дызайнерка і ілюстратарка, а яшчэ
трохі супергераіня. Чытае і малюе коміксы колькі сябе памятае. Лічыць, што калі
ты не ведаешь, што маляваць, пачынай маляваць самога сябе.
Узрост: 7 -12 гадоў
Заняткі праходзяць кожную суботу з 14:00-15:30
Кошт аднаго занятка: 10 рублёў (папярэдні запіс абавязковы)
Месца: Крама Ў (вул. Нямiга, 5 (пав 40, ГЦ «Метраполь»)
Даведкі і запіс па тэлефоне+375 (33) 3035960

УВАГА!
Магчымы яшчэ адзін набор у групу на нядзелю. Калі ў вас няма магчымасці ходзiць
па суботах, то патэлефануйце нам, і мы будзем спрабаваць фармаваць дзве групы

Iншыя актуальныя курсы «Дзіцячых творчых майстэрнях галерэі «Ў»:
— Сямейны курс «Iнтуітыўны малюнак»
— Арт-тэрапія для пажылых людзей
Кантакты: Вольга Мжельская, +375 29 6180887