Кустурыца здыме кіно пра беларускіх партызанаў
Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» прыме ўдзел у новым кінапраекце сербскага рэжысёра Эміра Кустурыцы.
![kusturitsa.jpg kusturitsa.jpg](/img/v1/news/full/kusturitsa.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Начальнік аддзела рэалізацыі і рэкламы кінастудыі Міхаіл Кацюшэнка распавёў, што ідэя сумеснай вытворчасці фільма нарадзілася падчас працы Беларускага павільёна на Канскім міжнародным кінафестывалі, падчас якога адбыліся перамовы з генеральным прадзюсарам кінапраекта Мікі Захар, перадае БелТА.
Кінастудыя «Беларусьфільм» і французская кінакампанія Cinema Soleil заключылі Мемарандум аб сумеснай вытворчасці паўнаметражнага ігравога фільма «Калі не цяпер, то калі?» сербскага рэжысёра Эміра Кустурыцы. Сцэнар карціны напісаны Кустурыцам сумесна з Горданам Міхічам паводле аднайменнага рамана італьянскага паэта, пісьменніка і перакладчыка Прыма Леві.
«Дзеянне ў фільме будзе адбывацца падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі. У карціне распавядаецца аб партызанскай барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Раман Прыма Леві напісаны ў 1982 годзе і ўганараваны прэстыжными літаратурными узнагародами Італіі — прэміяй Камп’ела і прэміяй Віарэджа», — распавёў Міхаіл Кацюшэнка.