«Ламберсек і даярка». Выйшаў першы мульцік з серыі сатырычнай паэзіі

Злабадзённы анімацыйны фільм «Ламберсек і даярка» з’явіўся ў сеціве. Аўтар-аніматар роліка — мастак Анатоль Тадорскі, сатырычны верш аўтарства  Улада Пятніка агучыў Уладзіслаў Бубен, ды-джэй і літаратар. 

lamber_i_dajarka.jpg


Гэта не першая супраца творцаў — раней Анатоль Тадорскі рабіў анімацыю для твораў Улада Бубена Our Way to Nowhere i The Flight for Freedom (з альбома для шведскай Studio Total, добра вядомай беларусам акцыяй з мядзьведзянятамі). 





 

Аўтары пакуль не вызначыліся з дакладнымі планамі на серыю анімацыі, але вядома, што патэнцыял творчай суполкі сягае некалькіх дзесяткаў ролікаў і стваральнікі адкрытыя для прапановаў па супрацы.



budzma.by