Леў Рубінштэйн: ПЭН паводзіць сябе як школьнік, які падрабляе ацэнкі ў дзённіку

Расійскі пісьменнік і публіцыст пракаментаваў для «Радыё Свабода» заяву выканаўчага камітэту Расійскага ПЭН-цэнтру аб тым, што Святлана Алексіевіч ніколі не была сябрам гэтай арганізацыі.

Леў Рубінштэйн

Леў Рубінштэйн

«Учора, два дні таму, і раней Святлана Алексіевіч была ў спісе сяброў ПЭН-цэнтру. Я сам гэта бачыў. Гэта факт. Сёння яе няма. І гэта ўжо фальсіфікацыя. Відаць, кіраўніцтва ПЭН-цэнтру жыве састарэлымі ўяўленнямі пра магчымасці тэхналогій. Нібыта прыбралі, а нібыта і не. Так школьнікі падраблялі ацэнкі ў дзённіку. Нешта выціралі там. Часам гэта было заўважана, а часам і не. У нашым выпадку сітуацыя такая, што гэтага нельга не заўважыць. Я ім напісаў заяву пра свой выхад і мне не цікава, як яны гэта каментуюць і ці заявяць, што я таксама не быў чальцом. Я лічу сябе выбылым і не чакаю ніякага афіцыйнага выключэння».


Пісьменніца і сцэнарыст, сяброўка ПЭН-цэнтра Марына Вішнявецкая паведаміла “Радыё Свабода” наступнае:


458d1c19_b5b0_446c_a89a_652fe8937d97_w610_r0_s.jpg


«Святлана Алексіевіч падпісвала сумесныя праваабарончыя лісты сяброў ПЭНу. Чаму літаральна сёння ўначы яе выдалілі з сяброў ПЭНу, для мяне загадка. Ніякай працэдуры перарэгістрацыі не было. Гэта чыстае глупства. Учора позна ўвечары яе імя яшчэ стаяла ў спісе сяброў. Я сама зрабіла скрыншот, прачытаўшы адказ выканкама ПЭНу Амерыканскаму ПЭН-клюбу. І з гэтага адказу я даведалася (з вялікім здзіўленнем), што Святлана Алексіевіч ніколі ў Расійскім ПЭН-цэнтры і не была. Гэта сведчыць пра поўную разгубленасць кіраўніцтва, ужо ня здольнага прымаць разумныя рашэнні — пасля таго, як арганізацыю на знак пратэсту пакінулі больш за трыццаць вядомых пісьменнікаў, перакладчыкаў, журналістаў».


Святлана Алексіевіч, Леў Рубінштэйн, Барыс Акунін і іншыя вядомыя сябры Расейскага ПЭН-цэнтру пакінулі арганізацыю на знак пратэсту супраць выключэнне з яго шэрагаў пісьменніка Сяргея Пархоменкі. Пры канцы мінулага года ён разам з іншымі сябрамі арганізацыі звярнуўся да Уладзімера Пуціна з просьбай памілаваць украінскага рэжысёра Алега Сянцова. Сянцоў адбывае 20-гадовы тэрмін паводле абвінавачання ў экстрэмізме.



www.svaboda.org