Лідар Rammstein заявіў, што стаў ахвярай пуцінскай прапаганды

Вакаліст гурта Rammstein Тыль Ліндэман заявіў, што  фота яго футболкі з партрэтам Пуціна, якія распаўсюджваюцца ў рунэце, на самай справе фэйкавыя. Музыкант падключыў да справы адвакатаў.

0__19368206_303_00.jpg


Вакаліст рок-групы Rammstein Тыль Ліндэман (Till Lindemann) заявіў, што фота, на якіх ён пазіруе ў футболцы з партрэтам Уладзіміра Пуціна і са смартфонам з выявай расійскага прэзідэнта, на самай справе фальшыўка, вырабленая з дапамогай графічнага рэдактара. Пра гэта ў сераду, 29 чэрвеня, паведаміла газета Bild са спасылкай на адказ музыканта, перададзены выданню яго мэнэджарамі.
Як паведамляе Bild, на самай справе, на футболцы Ліндэмана намаляваны стылізаваны чэрап з касцямі, які з дапамогай графічнага рэдактара быў падменены на партрэт Пуціна. Больш за тое, гэтая футболка была падораная музыканту яго былой сяброўкай Сафіяй Томалла (Sophia Thomalla).
Фатаграфія, якую распаўсюдзілі расійскія СМІ, была зроблена ў Маскве 19 чэрвеня, калі Rammstein выступалі там з канцэртам.
Таксама Ліндэман выступіў з аправяржэннем заявы, якую яму прыпісваюць расійскія СМІ: «У Нямеччыне нават Ангела Меркель (Angela Merkel) не можа пахваліцца такой папулярнасцю, як Пуцін. Ён мне падабаецца, ён моцны лідэр, а не марыянетка. Я лічу несправядлівымі ўсе гэтыя палітычныя нападкі на вашу краіну».
Ліндэман сцвярджае, што не казаў гэтага.

«Усё гэта поўная лухта! Мы гулялі ў Маскве 19 чэрвеня. Сябры расейскага прамоўтэра Эда Раднікава падышлі да мяне да пачатку канцэрта і сунулі мне ў руку тэлефон са словамі: «З прывітаннем ад Уладзіміра Пуціна». Пасля гэтага мяне спыталі, як мне падабаецца Масква . Тады я ўзняў вялікі палец уверх і сказаў: «Масква - выдатны горад». Вось і ўсё»,

— цытуе Ліндэман яго прэс-служба.
Газета, аднак, адзначае, што намаляваны на фатаграфіі смартфон з выявай галавы Пуціна сапраўдны. Яго кошт складае 4500 еўра.
Па паведамленні Bild, Ліндэман у сувязі з публікацыяй фальсіфікаваных фота і заяў наняў адвакатаў. Ён таксама падкрэсліў, што «прынцыпова не робіць ніякіх палітычных заяваў».
Паводле dw.com