Лідэры гурта :B:N: i The Superbullz прачыталі вершы расстраляных паэтаў

Удзельнікі фестываля ART MIENSK, які пройдзе 30 лістапада ў арт-прасторы «Корпус», далучыліся да флэшмобу «Ланцуг памяці», прысвечанаму расстраляным літаратарам.

30_11_art_miensk.jpg

#Ланцугпамяці. Верш Алеся Салагуба. «Як пашчы каменнай цясніна...» Чытае Алесь Лютыч

 #Ланцугпамяці. Aлесь Дудар «Я малады». Чытае Алесь-Францішак Мышкевіч

«Арт Сядзіба» запусціла відэа-флэшмоб «Ланцуг памяці», у якім можна паўдзельнічаць, прачытаўшы верш расстралянага паэта. Удзельнікі мусяць перадаць эстафету яшчэ тром людзям.

 #Ланцугпамяці. Юлі Таўбін. Чытае Аляксей Сапрыкін

 Таксама кожны жадаючы можа далучыцца да флэшмобу і запісаць сваё відэа, пазначыўшы яго хэштэгам #ланцугпамяці.
Нагадаем, што 80 год таму, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году, у сутарэннях мінскай унутранай турмы НКВД («амерыканкі») былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты БССР — літаратары, дзяржаўныя дзеячы і навукоўцы. Падобнага жаху не мае гісторыя ніводнай іншай еўрапейскай краіны.
30 лістапада ў арт-прасторы «Корпус» пройдзе вялікі музычны фестываль ART MIENSK.
Выступяць::B:N:The Superbullz — Трэці гурт вызначыцца конкурсам сярод маладых гуртоў. Падаць заяўку на ўдзел можна да 30.10 тут: https://goo.gl/gt5WQt

Квіткі: — 15 (папярэдне)— 20 (у дзень канцэрта).
Замовіць квіткі па тэлефоне:  +375 25 996 93 76
Замовіць квіток адным клікам