Літаратурны музей запрашае на імпрэзу да Дня закаханых
У паэзіі Багдановіча не заўсёды зразумееш: жанчыны ў яго вершах – гэта ідэальны вобраз, мроя ці рэальны чалавек. Вераніка – толькі імя? Ганна – муза паэта? Гісторыі кахання заўсёды былі няпростымі, гісторыі яго сям’і – складаныя ня менш.
На імпрэзе вы даведаецеся пра жанчын, з якімі звязаў лёс Максіма Багдановіча, таямніцы асабістага жыцця паэта і яго сям’і.
Працягне рамантычную ноту інды-фолк гурт “Няміга”. “Музыка павінна несці любоў”, — даводзяць яны і даказваюць гэта сваёй творчасцю. Старыя і новыя песні ў акустычным гучанні будуць цудоўным падарункам для кожнага!
Чакаем вас 13 лютага. Пачатак тэматычнай экскурсіі – 18:30. Колькасць месцаў абмежаваная. Удзел у экскурсіі па папярэднім запісе альбо па тэлефоне: (8 017) 334-42-69.Пачатак музычнай часткі – 19:30. Уваход вольны.
Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а – Траецкае прадмесце).