Любчанскі замак будуць аднаўляць за кошт бюджэту

Ужо не адзін год рэстаўрацыя помніка гісторыі 16–17 стагоддзя у Наваградскім раёне вядзецца сіламі валанцёраў за кошт сродкаў дабрачыннага фонду “Любчанскі замак, пры фінансавай падтрымцы Прыёрбанку і іншых ахвярадаўцаў.
 



get_img6.jpg

Замак у Любчы ўваходзіць у дзяржаўную праграму “Замкі Беларусі на 2012–2018 гады. Першапачаткова замак у Любчы быў драўляны, належаў магнату Яну Кішцы, пасля перайшоў да Радзівілаў.

У 2013 годзе аднаўленне помніка працягнецца за дзяржаўныя грошы.
 
Правядзенне рэстаўрацыйных работ абмяркоўвалася на пасяджэнні, якое прайшло 14 лістапада ў Наваградскім раёне з удзелам міністра культуры Паўла Латушкі.
 
Сёлета ў межах праграмы праца вядзецца на 20 аб’ектах, распрацоўваецца праектная дакументацыя на правядзенне кансервацыі замкаў у Крэве, Наваградку, Гальшанах.

У наступным годзе Міністэрства культуры лічыць прыярытэтнымі працы па рэстаўрацыі Наваградскага, Крэўскага і Ружанскага замкаў. На Наваградскі замак плануецца выдаткаваць 10 мільярдаў рублёў, на 2 іншыя — па 5 мільярдаў.
 

t-styl.info