Лятучы стол Караткевіча
Кнігарні “логвінаЎ” падарылі легендарны пісьмовы стол, за якім Уладзімір Караткевіч напісаў “Каласы пад сярпом тваім” і “Чорны замак Альшанскі”. І гэта выдатная нагода для літаратурнага фестывалю!
Фестываль “Лятучы стол Караткевіча”
Цэлы лістапад раз на тыдзень у кнігарні “логвінаЎ” і галерэі “Ў” будуць адбывацца літаратурныя, музычныя і мастацкія імпрэзы, прысвечаныя Уладзіміру Караткевічу, з удзелам паэтаў, спевакоў і мастакоў. На кожнай імпрэзе фестывалю самых актыўных чакаюць “лятучыя” прэзенты ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Расклад імпрэзаў фестывалю
6 лістапада. Кнігарня “логвінаЎ”.
19.00. Сакрэты зайцаў-півавараў
Зусім неафіцыйнае, але, тым не менш, дужа ўрачыстае адкрыццё фестывалю “Лятучы стол Караткевіча”. Пра свайго Караткевіча раскажуць Адам Глобус, Уладзімір Арлоў, Кася Камоцкая,
Анатоль Івашчанка і Антон Рудак. Чакаюцца нечаканыя госці. Вядоўца — Андрэй Хадановіч. Арганізатары — кнігарня “логвінаЎ” і кампанія “Будзьма
беларусамі!”
9 лістапада. Кнігарня “логвінаЎ”.
14.00. Дзікае маляванне
Другое мерапрыемства фестывалю “Лятучы стол Караткевіча” — прэзентацыя дзіцячага комікса Адама Глобуса “Дзікае паляванне і кароль Стах”. Малявальны
майстар-клас для дзетак правядзе мастачка Наталля Гарачая. Дзеткі і дарослыя, прыходзьце — будзем маляваць!
Арганізатары — кнігарня “логвінаЎ” і кампанія “Будзьма беларусамі!”
12 Лістапада. Галерэя “Ў”.
19.00. Скрыпка дрыгвы
На трэцяй імпрэзе фестывалю “Лятучы стол Караткевіча” Зміцер Вайцюшкевіч сыграе свае песні на вершы Караткевіча з альбома “Беларуская песня”. Арганізатары
— кнігарня “логвінаЎ” і кампанія “Будзьма беларусамі!”
19 лістапада. Кнігарня “логвінаЎ”.
19.00. Karatkievič international
Чарговая імпрэза фестывалю “Лятучы стол Караткевіча”, прысвечаная перакладам твораў Караткевіча на замежныя мовы. Прэзентацыя польскага перакладу рамана “Хрыстос
прызямліўся ў Гародні” з удзелам перакладчыцы Малгажаты Бухалік. А таксама аповед пра легендарнага нямецкага перакладчыка Норберта Рандаў (1929–2013). Вядоўца — Андрэй
Хадановіч. Арганізатары — кнігарня “логвінаЎ” і кампанія “Будзьма беларусамі!”
26 лістапада. Кнігарня “логвінаЎ”.
19.00. Быў. Ёсць. Буду.
У дзень народзінаў класіка выдавецтва “Мастацкая літаратура” на заключнай імпрэзе фестывалю “Лятучы стол Караткевіча” прадставіць публіцы першыя чатыры тамы
поўнага збору твораў Уладзіміра Караткевіча. Выступоўцы – Віктар Шніп, Анатоль Верабей, нашчадкі пісьменніка. Арганізатары — кнігарня “логвінаЎ” і кампанія
“Будзьма беларусамі!”
Уваход на ўсе імпрэзы — вольны. Сядзенне за легендарным сталом — дармавое. Лятучыя прэзенты — на падлёце.