Лятучы ўніверсітэт прымае навучэнцаў да 27 верасня
27 верасня заканчаецца прыём заявак на курсы, семінары і школы Лятучага ўніверсітэта. 13 верасня была абвешчана праграма Лятучага ўніверсітэта на 2013–2014 год.
У межах праграмы прапануюцца базавыя і тэматычныя курсы, сярод якіх: “Сістэмны падыход” (Ул.Мацкевіча), “Матэматычная “мова” мыслення (М.Лявонаў), “Філасофія” (Беларуская філософская прастора), “Беларуская думка ХХ стагодзя” (І.Бабкоў), “Кансерватызм как палітычная і інтэлектуальная традыцыя” (А.Казакевіч), “Мнагамернае вымярэнне ў сацыяльных даследаваннях” (А.Барадачова).
Будуць працаваць некалькі школаў майстэрства знакамітых культурных дзячоў і інтэлектуалаў: Школа Бібліі Ірыны Дубянецкай, D2 Міхала Анемпадыстава, Нетрафарэтнае праектаванне Ігара Герасіменкі, Літаратурныя чытанні з Валянцінам Акудовічам, Герменыўтычныя доследы культуры Паўла Баркоўскага.
Праграма прадугледжвае таксама шырокае кола семінараў, у якіх на працягу года будуць разглядацца і прапрацоўвацца тэмы і праблемы гульні, грамадскага меркавання, еўрапейскіх каштоўнасцяў, камунікацыі і метадалогіі.
Падаць заяўку і знайсці больш падрабязную інфармацыю пра семінары, курсы і школы можна на сайце Лятучага ўніверсітэта — http://fly-uni.org/pragrama-2013-2014.
Увага! Прыём заявак заканчаецца 27 верасня.