Лявон Вольскі перазапісаў і намаляваў «Тры чарапахі»

Вядомы хіт «Тры чарапахі» атрымаў новую аранжыроўку і адмысловае лірык-відэа, да якога Лявон Вольскі ўласнаруч напісаў усе тэксты і намаляваў ілюстрацыі.

Лявон Вольскі. Фота – Андрэй Давыдчык

Лявон Вольскі. Фота – Андрэй Давыдчык

Аўтар аранжыроўкі — нарвежскі саўндпрадусар Снорэ Бергеруд, вядомы па апошніх сольных альбомах Вольскага.

«Мы даўно граем на канцэртах гэты варыянт “Трох чарапахаў”, і трэба было зафіксаваць яго. Для лірык-відэа спачатку проста хацелі напісаць тэкст, а потым з’явілася ідэя дадаць у яго яшчэ і малюнкі. Рабілася ўсё хутка, але весела, і гэты настрой добра пасуе песні», — каментуе Лявон Вольскі.

Што з гэтага атрымалася, можна паслухаць і ўбачыць у відэа, створаным пры падтрымцы партнёрскай праграмы MediaCube Network.


Такую ж назву — “Тры чарапахі” — атрымаў свежы міні-альбом Лявона Вольскага, у які разам з загалоўнай песняй патрапілі яшчэ два перазапісаныя разам хіты N.R.M. яго аўтарства: “Лёгкія-лёгкія” і “Паветраны шар”. Рэліз дасяжны на ўсіх галоўных лічбавых пляцоўках.

budzma.by