Лявон Вольскі пра 2021 год: «Як тут крыва не ўсміхнуцца!»

Лявон Вольскі распавёў «Свабодзе» пра тое, якім для яго быў мінулы год, пра тое, што парадавала ды прымусіла ўсміхнуцца ў 2021-м?

belnaviny.by_1_191.jpg

Гэтым разам драбніцы радаснага, добрага і светлага ў гэтым змрочным годзе беларускай гісторыі спрабуе знайсці Лявон Вольскі.

Калі задумацца, дык нагодаў для радасці было не надта й шмат. Але былі. Парадавалі вандроўкі, хаця для іх цяпер не вельмі зручны час. Тым не меней у параўнанні з мінулым годам мы шмат ездзілі па Еўропе, і гэта было весела і цікава. Часам гэта спалучалася з канцэртамі, часам — не (напрыклад, у сярэдзіне лета мы на тыдзень выбраліся на мора).

Калі пра «прымусіла ўсміхнуцца» — дык гэта шмат розных рэчаў, часам, не вельмі вясёлых, таму ўсміхаўся саркастычнай крываватай усмешкай. Гэта новыя вельмі крэатыўныя ініцыятывы ўладаў, часцяком інспіраваныя «сілавікамі». У розных галінах — працягу змагання са «змагарамі», «патрыятычнага выхавання» моладзі і падлеткаў, фільтрацыі тэатральнага і кінапрадукту, прыняцця новых цікавых, можна сказаць, эксклюзіўных законаў. Як тут крыва не ўсміхнуцца! Здаецца, гэтыя людзі згубіліся ў прасторы й часе і зусім не разумеюць, у якім стагоддзі і ў якой краіне знаходзяцца.