Лявон Вольскі прэзентуе альбом на вершы беларускіх класікаў

23 сакавіка Лявон Вольскі прэзентуе ў Тэатры імя Янкі Купалы сольны альбом "Белая яблыня грому" на вершы беларускіх класікаў. Мэта праекту - вярнуць творчасць вядомых паэтаў у сучасны культурны кантэкст.

На дыску будзе 12 песень, напісаных на вершы розных класікаў XIX-XX стагоддзяў: ад Яна Чачота, Адама Міцкевіча, Францішка Багушэвіча праз Максіма Багдановіча, Янку Купалу, Якуба Коласа да Максіма Танка, Пімена Панчанкі і Рыгора Барадуліна.

5a1e3a5aede16d438c38862cac1a78db.jpeg

"Ідэя альбому нарадзілася гадоў сем таму, - распавядае Лявон Вольскі. – Неяк амаль выпадкова мне патрапіў у рукі зборнік вершаў Багушэвіча. Я пачытаў і зразумеў - гэта ж сапраўдны гангста-рэп! І вось тады быў зроблены першы дэма-запіс песні на яго верш "Немец". Але потым неяк усё часу не было зрабіць гэты праект".
Час знайшоўся ў 2009 годзе, калі N.R.M. і "Крамбамбуля" разыйшліся на творчыя вакацыі. У межах альбому "Белая яблыня грому" вершы патрапілі ў рознабаковы музычны кантэкст – ад року і блюзу да рэпу і хэві-мэталу. Лявон Вольскі спадзяецца, што гэты праект дапаможа сучаснай публіцы наноў адкрыць для сябе творы ўсім вядомых паэтаў.
"Нажаль, школьная адукацыя часцей за ўсё адбівае цікавасць да літаратуры і паэзіі. Нават у мяне так было, нягледзячы на тое, што я паходжу з сям’і пісьменнікаў і з дзяцінства літаратура мне падабалася, – прызнаецца ён. – А насамрэч класічная беларуская паэзія дагэтуль актуальная, таленавітая, якасная і анічым не горшая за ангельскую, французскую ці рускую".
23 сакавіка ў Тэатры імя Я. Купалы Лявон Вольскі з прэзентацыяй альбому "Белая яблыня грому".